ПАСЛУГI
Пераклады
Паслугі пісьмовага перакладу
Ці існуюць сёння рамкі, межы, перашкоды? Уявіце сабе, не. А калі і існуюць, то толькі ў вашай галаве. Марыце пашырыць бізнес або паехаць вучыцца або працаваць за мяжу? Прыступайце да планавання і рабіце першыя крокі ў гэтым кірунку. Абярыце краіну, і хай няведанне мовы вас не бянтэжыць. Даручыце нам зрабіць афіцыйны пераклад вашых дакументаў: дагавораў, даверанасцяў, накладных, рахункаў, сертыфікатаў якасці, інструкцый да абсталявання. Пакуль вы займаецеся сваімі справамі, мы перакладаем – з мовы і на мову:
- дакументы аб адукацыі: атэстаты, дыпломы і дадаткі да іх (выпіскі з залікова-экзаменацыйнай ведамасці) і г.д.,
- пашпарты,
- працоўныя кніжкі,
- пасведчанні кіроўцы,
- розныя віды даведак: медыцынскія, аб несудзімасці, даходах, з месца працы ці вучобы,
- дакументы для атрымання візы,
- рэквізіты на дакументах.
Нам пасiльная любая тэматыка:
- эканамічная,
- медыцынская,
- IT,
- тэхнічная дакументацыя,
- юрыдычныя тэксты.
Каб зэканоміць час, вы можаце даверыць нам пераклад дакументаў з натарыяльным засведчаннем.
Калі вам трэба легалізаваць дакумент, але вы не ведаеце дзе і як, даручыце гэта нам.
Паслугі вуснага перакладу
Пры неабходнасці мы дадзім перакладчыка для вуснага паслядоўнага перакладу на ваша мерапрыемства: суправаджэнне замежных дэлегацый і вядзенне перамоў.
А яшчэ з дапамогай нашага бюро вы можаце падаць дакументы на пераклад не толькі ў Мінску, але і ў Гродне, а таксама ў нашых аддзяленнях у Таллине, Кіеве и Варшаве.
Натарыяльнае засведчанне перакладу
Часта ў кліентаў узнікае неабходнасць натарыяльна засведчыць пераклад. Мы аказваем такую паслугу. Больш за тое, на нас можна смела пакласціся, паколькі мы даўно гэтым займаемся, і ведаем, якія патрабаванні прад'яўляюцца да дакументаў пад засведчанне ў натарыуса. Калі вам некалі займацца гэтымі пытаннямі, мы зробім гэта за вас.
Легалізацыя дакументаў
Нярэдка нас просяць перавесці дакументы для легалізацыі, і задаюць пытанне, што варта зрабіць у першую чаргу – пераклад або паставіць апастыль?
Каб пацвердзіць сапраўднасць дакумента і надаць яму юрыдычную сілу за мяжой, яго трэба легалізаваць. Прычым зрабіць гэта можна толькі на тэрыторыі краіны, якая яго выдала. Спрошчаная працэдура легалізацыі – апастыль, больш складаная – консульская легалізацыя. З гэтага і варта пачынаць. Каб не марнаваць свае нервы і час, даручыце гэту працу нам. Мы аднясем вашы дакументы на легалізацыю.
Мабыць, найлепшы сэрвіс горада
ПРА НАС
Нам падабаецца наша праца. Кожную раніцу, пачынаючы новы дзень, любы з нас разумее, што прыйдзе не ў месца, размешчанае па адрасе, не ў кантору, якая аказвае паслугі, а ў сям'ю – вясёлую, добрую і спагадлівую. У сям'ю, дзе ёсць падтрымка і ўзаемадапамога, і не бывае дрэнных дзён. Да нас прыходзяць не кліенты, а сябры, таму мы разам п'ем каву, і абмяркоўваем нашы справы. Дарэчы, кава ў нас заўсёды свежы і таму нас лёгка знайсці по яго духмянаму паху.
А яшчэ мы слухаем Вас, і падтрымліваем слушнай парадай, бо даўно працуем, і шмат ведаем. Мы не аказваем паслугі, мы дапамагаем усім, хто заходзіць да нас у пошуках увагі і разумення.
Так, мы любім, калі нас хваляць і вашыя добрыя водгукі аб нашай працы – гэта лепшая ўзнагарода!
ДЗЯКУЙ УСІМ – І ВАМ І НАМ ЗА ТО, ШТО МЫ ЁСЦЬ ДРУГ У ДРУГА, І ШТО МЫ МЕНАВІТА ТАКІЯ!
© 1992-2022 by Linguex handmade